Вяртанне на радзіму

May 24, 2011 23:06




Сябры мае, я вярнуўся на радзіму і буду рад вас усех бачыць! Таму запрашаю вас да сябе у госці на пікнік у гэтыя выходныя 28-29 мая.

Вогнішча, дзікая прырода, беларускія песні, ды куча баек пра вандроўку па абодзьвух Амерыках.

Жыву я зараз у вёске Чырвоны Кастрычнік Рэчыцкага раёна.

Акрамя мяне ў веске пакуль ніхто не жыве, але некаторыя ужо плануюць прыяднацца :-)

Жадаючыя застацца на ноч ці даўжэй, бярыце з сабой карымацік ды спальнік.

Душа і бані пакуль няма, але ёсць вельмі чыстая і смачная вада з калодзежа.

На пікнік таксама прыедзе мой сябар і заснавальнік табурэтнага праекту Лёнька Кантэр са сваёй 3-гадовай дачкой Магдаленай. Так што, ў каго ёсць дзеці, бярыце з сабой!

Дабрацца да вёскі вельмі проста на машыне ці аўтастопам.
Ад Гомеля да Кастрычніка па Жлобінскай шашэ 57 км. Роўна паміж Гомелем і Жлобінам трэба павярнуць на Чабатовічы. У Чабатовічах трэба павярнуць на Хоўхла. У Хоўхле паварот на Чырвоны Кастрычнік і там 2 км дарога па полю і 4 км па лесу.

У поле і лесе будуць указальнікі - не заблукаеце.
Дарога добрая. Праехаць пакуль можна на любой машыне.

Тут карта, на якой ёсць Хоўхла, але Кастрычніка няма - вельмі маленькі. :-)

З Гомеля ідзе аўтобус да Чабатовіч. Далей ці пешу ці на папутных калёсах. Да ЧК ад Чабатовіч 10 км. Але думаю будуць ехаць і на машынах хто-сьці так забірайце тых, хто без машын.

Калі хто едзе на машыне - пішыце тут у каментах адкуль едзеце і сколькі чалавек можаце забраць.

З сабой браць:

ежу - тое што будзеце есць і піць
рэпелент, калі баіцеся камароў,
кружку
міску
лыжку.
Тыя, хто застанецца на ноч, бярыце дыванчык (карымацік) і спальнік.

Калі што тэлефануйце мне 8-029-140-16-71
Кірыл.

kirill kravtsov, Чырвоны Кастрычнік

Previous post Next post
Up