Байтрэш

Jan 15, 2009 17:10

А перад прэсухай Навумава сталічныя міліцыянты правялі паказушную антыалкагольную акцыю «Калі піць - у сям’і не жыць». Журналістаў запрасілі на Акрэсьціна, адкуль у ЛПП (лячэбна-працоўны прафілакторый) урачыста адправілі тры дзесяткі алкагалікоў.

Нас выстраілі ўланцуг ва ўнутраным дворыку сьпэцпрыёмніка, насупраць пашыхтавалі п'янтосаў. Раздавалі кефір (не журналістам :)), міліцэйскі аркестр граў марш "Разьвітаньне славянкі".

Глядзець здымкі...



жахі, перлы

Previous post Next post
Up