На прэсухе міністра МУС Уладзіміра Навумава размаўлялі і пра барацьбу з п'янствам.
Паколькі я перыядычна цярплю нязручнасьці ад забароны продажу алкаголя пасьля 24.00 і зносу шапікаў, я спытала, ці п'е піва міністр і дзе ён яго набывае, калі ўсё зачынена. На што Навумаў адказаў, што піва ў нас можна набыць кругласуткава. Ён, у прыватнасьці, бярэ яго ў "Радзівілаўскім", "Кароне" і на Камароўцы.
Сябры, хто-небудзь яшчэ, знаходзячыся не ў статусе міністра МУС, меў магчымасьць апошнім часам набыць піўка у Менску ў начны час?
ЗЫ: а яшчэ ён гаворыць "Алкагаль" (з націскам на першы склад) :))