Jul 12, 2018 19:55
І так з усім, што вымагае плянаў, рэжыму і звычак.
Сёньня паспрабавала заняцца карысным і пачытаць кнігу Анемпадыстава. Вельмі спадабаўся падыход. Грунтоўна, але проста. Калі прывычныя рэчы размяркоўваюць па колерах, пачынаеш задумвацца аб фундаментальнасьці не тое, што гэтых, стагодзьдзямі фармаваннях традыцый жыцьця, мовы, але і кожнага свайго руху :)
З колераў выбрала адразу чытаць шэры. Цікава, што ў мове слова шэры з'яўляецца, калі яна становіцца ўжо "дарослая". Шэры колер я адчуваю як свой, у дзяцінстве гэта быў сіні, потым чорны, ну і вось, стала дарослай.прычым я люблю такі асфальтавы шэры, насычаны, з фактурачкай, ён вельмі круты.хаця раней вось любіла сьветла шэры. Трэба пачытаць, што б гэта значыла, хаця, і так зразумела ахаха
Схадзіла на імпрэзу, прысьвечаную перавыданьню гэтай кнігі, паслухала яшчэ раз урыўкі, што чытаў Падаляка.
Іду дамой.
Дарэчы, чытаньне маё скончылася як заўсёды - я пачала засынаць. Хіба я так не высыпаюся?? Таму я адклала кнігу і стала глядзець серыял - вельмі карысная справа, затое не заснула і не прапусьціла імпрэзу :)
Кнігі,
колер Беларусі,
Анемпадыстаў