Едзем на фэст РАЗАМ!

Aug 25, 2007 20:14

Спадарства!

Мы плануем зарганізаваць аўтобусы для тых, хто хоча паехаць на фэст у Луцк!

І маем для Вас некалькі пытаньняў:

1. час выезда і вяртаньня: ёсьць варыянт выехаць з Менску ПЯТНІЦАЙ УНОЧЫ  і раніцай СУБОТЫ быць у Луцку (8-9 гадзін раніцы) - будзе час пагуляць па гораду да пачатку канцэрта (пачатак а 15-й) і вяртацца АДРАЗУ пасьля сканчэньня канцэрта (дзесьці палова на першую - гадзіна начы) і ўжо раніцай НЯДЗЕЛЮ вярнуцца ў Менск

2. выехаць з Менску  РАНІЦАЙ у СУБОТУ (можа гадзінак у 6), прыехаць к САМАМУ ПАЧАТКУ (мо раней трохі - гледзячы па дарозе) і з Луцка ВЫЕХАЦЬ унядзелю абедам (каб быў яшчэ час раніцай пасьля канцэрта пахадзіць па горадзе) і ВЯРНУЦЦА ў МЕНСК  ВЕЧАРАМ- да НАЧЫ ў НЯДЗЕЛЮ!!!

Чакаем Вашых меркаваньняў!!!
Previous post Next post
Up