На думку намесніка чарнігаўскага мэра, правядзенне фэсту на лужайцы, якую шмат год да фэсту выкарыстоўвалі для пікнікоў, выпасу кароў і іншых рэкрэацыйных мэтаў, можа зашкодзіць некаторым рэдкім відам раслін.
Аргкамітэт абяцае задумацца над становішчам чарнігаўскай флоры і фаўны.
Пакуль што, дзякуючы падтрымцы шматлікіх журналістаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і неабыякавых людзей, мы вядзем папярэднія перамовы пра правядзенне фэсту ў Роўна або іншых двух украінскіх гарадах.