Усё ж такі вырашыў пайсці ў Беларускі калегіюм на найноўшую гісторыю Беларусі. Суразмова вельмі спадабалася, размаўляў з Захарам Шыбекай. Вельмі прыемны чалавек) Заняткі пачнуцца 6 кастрычніка. Калі хто жадае хадзіць то прыходзьце 6 кастрычніка а 18.30 на вуліцу Сухая 25. Сказалі што вакансіі ёсць, але жадаючых не хапае. Так што запрашаю!)
Сёння вырашыў пахадзіць па Навабеліцкіх могілках...Пахадзіўшы добра па іх я пабачыў некалькі могілак польскіх,якія былі ў розных месцах.Могілкі датаваныя канцом 19-пачаткам 20 стагоддзя.Цікава адкуль яны ў нас узяліся ў Гомелі...Як іх да нас занесла...