Мабільныя аператары і беларуская мова

Aug 02, 2012 00:25

Сёння хадзіў падключацца на Velcom. Усё прайшло добра, але я сышоў адтуль з сумам, бо так і не знайшоў інфармацыі аб паслугах і тарыфных планах на беларускай мове. Такая сітуацыя, здаецца, ва ўсіх мабільных аператарах, якімі карыстаецца большасць жыхароў Беларусі. Думаю напісаць зварот, але не ўпэўнены што ён нешта дасць. Мая мэта - каб у кожным ( Read more... )

Гомель, думкі ўслых

Leave a comment

Comments 2

anibyl August 1 2012, 21:39:10 UTC
Я думаю, што трэба пісаць. І допіс у жывым дзёньніку не пытаньнем ставіць, а прапановай - спадарства, а давайце напішам у velcom, каб яны рабілі беларускамоўныя буклеты?

Хаця мяне насамрэч больш хвалюе расейскасьць USSD і 411.

Reply


abybegchy August 2 2012, 08:32:08 UTC
думаю - абсалютна рэальна. бо гэта канстытуцыйнае права - атрымліваць інфармацыю на той з дзяржаўных моваў, якой Вы карыстаецеся. толькі трэба рабіць гэта не ў выглядзе скаргі, ні ў якім разе, але пажаданьня й просьбы ад любых абанентаў. неяк народ зьбірае подпісы праз інтэрнэт, я толькі ня ведаю дакладна, як потым гэтыя подпісы перадаваць у кампанію http://www.change.org/ru

Reply


Leave a comment

Up