Aug 02, 2012 00:25
Сёння хадзіў падключацца на Velcom. Усё прайшло добра, але я сышоў адтуль з сумам, бо так і не знайшоў інфармацыі аб паслугах і тарыфных планах на беларускай мове. Такая сітуацыя, здаецца, ва ўсіх мабільных аператарах, якімі карыстаецца большасць жыхароў Беларусі. Думаю напісаць зварот, але не ўпэўнены што ён нешта дасць. Мая мэта - каб у кожным офісе мабільнага аператара былі інфармацыйныя буклеты па-беларуску. Ці рэальна гэта?
Гомель,
думкі ўслых