Рабочий стол

Aug 29, 2012 00:57

Владимир Некляев о своем рабочем пространстве:

"Наступны год - Каліноўскага. Збіраю пра яго матэрыялы, хачу нешта напісаць. Ведаю, што і як, але пакуль не пішацца. Чамусьці не ўзнікае патрэбная інтанацыя. Тая адзіная, якой адразу давяраешся, і тады яна як бы сама стварае тэкст - ты толькі паспяваеш яго запісваць. Калі гэтаю інтанацыю злавіў - больш нічога не трэба. Ніякіх дапаможнікаў гістарычных. А не зловіш - ніякія дапаможнікі не дапамогуць.
Вось успаміны Мураўёва. Чаму яны ў мяне? Я падумаў: надта ўжо адназначна трактуецца Мураўёў тымі беларускімі аўтарамі, якія пісалі пра паўстанне 1863 года. Вешальнік ды вешальнік... А ён жа дзяржаўны дзеяч. Цэнтральная фігура тых падзей. Персанаж не меншай (гістарычный) значнасці, чым Каліноўскі. І менавіта праз спробу падыйсці да яго з такімі меркамі я ў інтанацыі, як я цяпер бачу, стаў фальшывіць. Які да д’ябла дзяржаўны дзеяч! Праз якія дзяржаўныя інтарэсы можна жыўцом, як потым фашысты палілі ў Хатыні, паліць людзей? Кідаць жывымі немаўлятак у вапну! Пра гэта ў дзённіках Мураўёва ні слова, але ж гэта было! І ніякіх шкадаванняў, ніякага намёку на пакаянне. Наадворот: пералік усіх, нават самых дробязных выяваў царскай ласкі за здзейсненае ў «Северо-Западном крае». І так стаў мне гэты Мураўёў упоперак горла, што пакуль не пракаўтнуць."

Читать полностью: http://naviny.by/rubrics/culture/2012/08/27/ic_articles_117_178989/

литература, Некляев, Беларусь, пиит

Previous post Next post
Up