Originally posted by
yozas_gubka at
Гродна. Забудова вуліцы Чырвонапартызанскай (былой Млынарскай)Originally posted by
kresy_arch at
Гродна. Забудова вуліцы Чырвонапартызанскай (былой Млынарскай)Скончыліся фотаматэрыялы, што я назбіраў улетку, а новых вылазак на натуру ў пошуках "польскіх домікаў" я яшчэ не рабіў, таму вырашыў пакуль што скарыстацца дасягненнямі тэхнічнага прагрэсу і зрабіць віртуальны шпацыр па Гродна з дапамогай Яндэкс-панарам. І першая "міжваенка" (пра якую я, дарэчы, да гэтага моманту нічога не ведаў) патрапіліся мне адразу, калі я выпадкова тыцнуў у вуліцу Чырвонапартызанскую на мапе слаўнага горада Гродна.
1.
2. Незаўважная вулачка на левым беразе Нёмана бярэ свой пачатак недалёка ад сцен францысканскага манастыра (
гэтае месца на яндэкс-панарамах):
3. Млынарская / Чырвонапартызанская на нямецкім аэрафотаздымку часоў ВАВ (чорным немцы абвялі тэрыторыю лесапілкі, якая уласна кажучы вырасла з таго млына які даў назву вуліцы) ...
4. ... і на яндэкс-мапе (на месцы лесапілкі невялікі сквер):
5. Вуліца пачынаецца такім вось зарослым домікам з супрацьпажарнымі бакавымі сценкамі (брандмурамі):
6. Але гэта не міжваенная пабудова, бо гэты домік ёсць на дарэвалюцыйным здымку:
7. "Міжваенка" пачынаецца на цотным баку вуліцы:
8. Яна прадстаўлена тыповымі "закапанскімі" дамамі 1930-х, якія адрозніваюцца паміж сабой шырынёй і колькасцю вокнаў...
9. ...і наяўнасцю/адсутнасцю балкончыкаў:
10. Дамкі раскіданы ўздоўж вуліцы па асобку...
11. ...і групамі:
12. Адзін дом сучасныя гаспадары падверглі жэстачайшаму рамонту, які змяніў будынак да непазнавальнасці...
13. Іншыя гаспадары абышліся з "польскім" домікам больш гуманна:
14. А вось гэтыя перакройваюць свой дом на новы шлакаблочны лад:
15. Адзін міжваенны дом увогуле ледзь цалкам не згарэў:
Вось такая прагулка па Гродна, зробленая не выходзячы з хаты:)
P.S. Можа хто з гродназнаўцаў накідае мне адрэсы гарадской "міжваенкі", я б паглядзеў на яе ў панарамах, каб ведаць на што звяртаць увагу пры наступным грунтоўным наведванні Гродна.