Руйнуючы мінулае - не пабудуеш будучыню...

Mar 14, 2013 22:55

        Сітуацыя вакол драўлянай забудовы горада Гомеля трымае неабыякавую частку мясцовага грамадства ў напружанасці ўжо цягам даволі доўгага часу.  Нажаль да гэтай катэгорыі людзей нельга аднесці мясцовыя ўлады... Але ж у гэтым запісу я звярну ўвагу на канкрэтны выпадак.
         Учора... Так гэта было пакуль яшчэ ўчора. Учора я вяртаўся з працы, калі атрымаў паведамленне ад сяброўкі, у якім было напісана, што нехта абрабаваў адзін з дамкоў, што знаходзяцца па Валатаўской вуліцы. Здаецца, што можна вынесці з будынку, ў якім ужо доўгі час ніхто не жыве? Аказваецца яшчэ як можна!!! Была спілавана дыхтоўная дубовая падлога, скрадзены батарэі. Вандалы нават пачалі руйнаваць падмурак і акуратна складваць выбітую цэглу...
         Грамадства зрэагавала даволі хутка. Ужо праз нейкую гадзіну-дзве мы сабраліся побач з абрабаваным будынкам. На дзвярах сляды ўзлому, замка няма, замест яго - будаўнічы ніт. Было вырашана выклікаць міліцыю. Званок, неразуменне, ці адсутнасць жадання разумець беларускую мову ў дзяжурнага, чаканне, зноў чаканне, агляд месца злачынства, напісанне заявы - вось караценька ўсё што было далей.        Але ж асвятляць гэта ўсё - справа журналістаў, я ж хачу паразважаць крыху пра іншае. Пра думкі наконт людзей...
     Прыемна здзівілі міліцыянты, якія першымі прыйші па выкліку. Выслухаўшы нас, яны, ў сваю чаргу, патэлілі па рацыі ўчастковаму. Падчас чакання яны падтрымлівалі размову, нават цікавіліся гісторыяй гэтага будынку. Не менш мяне здзівіў і сам ўчастковы, які таксама ўважліва і, як мне падалося, зацікаўлена выслухаў усю гісторыю, а на шляху да аддзялення пытаўся наконт агульнага стану гісторыка-культурных архітэктурных каштоўнасцяў Гомеля і распавядаў пра культурныя будынкі сваёй малой Радзімы - Магілеўшчыны. І вось, што я тады падумаў... Гэта ж такія людзі як і мы, толькі вось апынуўшыяся па іншы "загадны" бок барыкадаў! Яны таксама могуць нешта адчуваць... І калі раней маё стаўленне ўвогуле да міліцыі было негатыўным, то зараз я так радыкальна сказаць не магу, бо гэта будзе хлуснёй... Канешне, я не буду казаць так пра тых "жывёлаў", што збівалі людзей у снежні дзесятага года - знявага ім і ганьба, але ж, але ж.... І нават не вельмі прыемныя словы, што даносіліся з трубкі тэлефону ўчастковага, калі ён тэлефанаваў некаму з начальнікаў, не сапсавалі ўражанне, а толькі нагадалі, што людзі розныя...
         Пра мясцовыя ўлады я нават казаць не буду. Даўно стала ясна, што бюракратызм і татальная прагнасць да грошаў - галоўныя рысы іх характару... Для іх словы "гісторыка-культурная каштоўнасць" не значаць нічога, адзіная надзея - на тое, што ў іх яшчэ засталася хоць кропля сумлення і павагі да Закону...
         Ну і напрыканцы некалькі слоў пра асобных прадстаўнікоў СМІ. Адна інфармацыяная крыніца адразу напісала, што злачынства 13 сакавіка - справа рук мясцовай улады. Лічу, што нельга раіць такіх катэгарэчных заяў. На маю думку, абрабаваць будынак маглі і шэраговыя жыхары Гомеля, мо насамрэч каму-небудзь спатрэбіліся дошкі на падлогу ў лазню... Грунтаваць свае домыслы толькі на словах вартаўнікоў той самай будоўлі шматпавярховак, якія цікавіліся, што нам патрэбна каля "іх аб'екту" нельга... Хаця я і не выключаю магчымасць удзелу будаўнікоў у здзейсненым злачынстве...
       Як казаў адзін з вядучых афіцыйнага беларускага тэлеачання: "Як ёсць, так ёсць"... Будзем чакаць далейшага развіцця справы...

Гомель, грамадства

Previous post Next post
Up