PASSEGGIATE ROMANE -161. Laterano - Esquilino. I - Porta S.Giovanni - Triclinium Leoninum.

Sep 07, 2016 21:41


Вандроўка ў Montecassino i Casamari адбылася ў апошні дзень майго побыту ў Італіі, але вярнуўшыся адтуль я заўважыў, што маю яшчэ пару-тройку гадзін, каб у апошні раз прайсьціся па Рыме. Вось і вырашыў не марнаваць аказіі.
Мушу абмовіцца, што часта, выкладаючы тут здымкі, заўважаў, што маё апавяданьне пра нейкую царкву пачынаецца аднекуль з "чорнага ходу", і было б больш слушна разьвярнуць яго наадварот, але тады парушалася б пасьлядоўнасьць усяе вандроўкі, таму я гэтыя думкі адкідваў. Гэтым разам я прыйшоў да высновы, што будзе сэнсоўна разьвярнуць усю вандроўку. Таму зараз мы пашпацыруем з Лятэрану на Эсквілін, хоць у сапраўднасьці я йшоў у зваротным кірунку. Магчыма, што за гэткім маім жаданьнем разьвярнуць кірунак  гэтае вандроўкі стаіць падсьвядомае нежаданьне прызнавацца сабе, што гэты шпацыр быў апошнім, і прынамсі ў думках павярнуць усё назад, але здаецца, так і сапраўды будзе выглядаць лепей.
Хіба што, для ўступу дастаткова, таму запрашаю разам са мной скіравацца ў гэты "апошні шлях" па Вечным Горадзе, у які мы ўвойдзем праз
Porta San Giovanni...



1


2
Вось тыпова рымская праблема - пракладка трубы пераўтварылася ў архэалягічныя раскопкі. Магчыма, прасьцей было б правесьці аквэдук ў стары спосаб па-над зямлёй....


3


4


5
Побач ся старажытнай брамай - навейшыя для праезду транспарту...


6
Сьвяты Франьцішак вітае Рым, я ж з ім разьвітваюся...


7
Кожнага разу, як мінаю рэшткі папскага палацу, раблю здымак мазаікі ў Triclinium Leoninum...


8
Вось і за гэтым разам не ўстрымаўся...


9
Працяг будзе...

mosaico, scultura, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up