ЛЁЗНА.

Sep 04, 2016 19:34


Нішто ня вечнае ў гэтым сьвеце, нават мае здымкі Вечнага Гораду, якія ў бліжэйшай будучыні дасягнуць свайго заканчэньня. Калі раней мой часопіс пераважна запаўняла сонечная Італія, то ў хуткім часе яе заменіць у гэтай ролі сінявокая Беларусь, галоўным чынам, Віцебская вобласьць.  Пастараюся  гэтае вяртаньне да родных пэнатаў зрабіць як мага больш лагодным, паступова зьмяншаючы колькасьць італьянскіх допісаў і павялічваючы колькасьць беларускіх.
Вось і сёньня запрашаю на "далёкі ўсход" Віцебшчыны - у Лёзна...


1
У Лёзна я трапіў на Радаўніцу, бо мусіў завесьці жонку з цешчай на магілы продкаў.
З могілак паехалі глянуць на хату, дзе жыла жончына бабця...


2
...Цяпер там жыве нейкі вельмі крэатыўны беларус, а хата і падворак поўняцца ўсялякімі дзівосамі...


3


4
...На падворку маецца калекцыя камянёў...


5
Суседнія гаспадары не настолькі творчыя...


6
За дарожкай цячэ ручай...


7


8
Крыху патаптаўшыся побач, едзем далей...


9
На іншым краю мястэчка спыніліся каля нейкага стаўка, каб зьесьці прыпасеныя канапкі...


10


11


12


13
Лёзьненскі кот перадае палымяныя прывітаньні і найлепшыя зычэньні шаноўнаму martin_kotek...


14
Ну вось і ўсё. Лёзна разьвітваецца з вамі...


15

flora&fauna, lozna, biełaruś, photo

Previous post Next post
Up