Oratorio del Gonfalone на аднайменнай вуліцы ўціскаецца ў мой аб'ектыў толькі з гэткага ракурсу:
1
2
Па-над парталам цікавая выява Апекі Маці Божае:
3
4
Chiesa di San Filippo Neri была застаўлена рыштаваньнямі, таму яе сфатаграфаваць не атрымалася.
У куточку за ёй схавалася гэткае дрэва. Ужо не ўпершыню сутыкаюся з адмысловым рымскім вандалізмам, калі з галоўнага фасаду муры не кранаюць і пакідаюць чыстымі, а з падворку ўсё размалявана:
5
Тут мы канчаткова разьвітваемся з Via Giulia і кіруемся да Via di Monserrato...
6
Чамусьці падчас гэтае выправы мне часта спатыкаліся гэтак званыя "нацыянальныя" рымскія цэрквы.
Вось і цяпер - Santa Maria in Monserrato degli Spagnoli:
7
Тут партал завяршае вось такая дзіўная выява:
8
9
Ну а далей скіруемся ад гішпанскае царквы да французскае амбасады.
Працяг будзе...