Via Giulia цягнецца проста ўздоўж Тыбру ад S.Giovanni dei Fiorentini да Ponte Sisto...
1
Я крыху пазайздросьціў тутэйшым жыхаром, якія могуць выйсьці на гэткі гаўбец, каб выпіць філіжаначку кавы зранку...
2
...або бутэльку віна ўвечары...
3
У Vicolo del Cefalo з муру выступаюць рэшткі нейкае старажытнае пабудовы.
Вось і рымскія валацугі маюць таксама, дзе прытуліцца і прыкласьціся да бутэлькі, хоць і ня з гэткай выгодай, як жыхары суседняга палацу...
4
Дайшоўшы да царквы San Biagio della Pagnotta/degli Armeni , вырашыў зазірнуць унутар...
5
Царква з 1836г. зьяўляецца армянскай, але нічога адметна армянскага, апроч надпісу на столі, мне ў вочы ня трапіла.
Некалькі лацінскага выгляду манахінь сьпявалі Лярэтанскую літанію, дык і пачуць нічога армянскага мне не давялося...
6
Падобна, што абразы ў алтары заслугоўвалі на тое, каб пабачыць іх бліжэй, але не хацелася перашкаджаць малітве, таму пайшоў да выйсьця...
7
8
На суседнім будынку паміж вокнамі разьмясьцілася вулічная каплічка...
9
Дайшоўшы да Chiesa di Santa Maria del Suffragio, азірнуўся на пройдзены адцінак шляху, крыху зьдзівіўся, што даўно не мяняў кірунку, ды на бліжэйшым скрыжаваньні зьвярнуў направа...
10
Працяг будзе...