PASSEGGIATE ROMANE -91. 14.09.14. Piazza del Quirinale і далей.

Sep 14, 2015 00:35


Вось мы і на Квірынале...
Fontana dei Dioscuri проста натхняе на напісаньне інструкцыі накшталт "Просты спосаб стварыць фантан у Рыме": Вазьміце пару скульптур з лазьняў Канстантына, дадайце абеліск з Марсавага поля, крыху перасуньце, дадайце яшчэ чашу для вады, і вось - маеце фантан! Дзякуй Богу, запчастак у Рыме не бракуе. Адно толькі, просты спосаб не азначае, што хуткі. Насамрэч, уся гэта гісторыя з пабудовай адбывалася з 16-га стагодзьдзя па 19-е. Але, як той казаў: "Co nagle, to po djable". У любым выпадку, вынік варты таго, каб абыйсці фантан з усіх бакоў...


1



2


3


4


5


6


7
Стаміўшыся, добра папіць вадззічкі...


8
...або паляжаць на лаўцы пад вокнамі Прэзыдэнта Італьянскае Рэспублікі... Тут  думкі пераносяць мяне ў родны край, і  я спрабую даўмецца, колькі часу ўдалося б праляжаць стомленаму турысту ў адпаведным месцы Менску. Праўда, калі не  памыляюся, там і лавак няма...


9
Вядома, ахова ёсьць і тут. Толькі палова яе занята размовай з турыстамі...


10
...Другая ж палова сапраўды пільнуе...


11
 З іншага боку пляцу можна паглядзець на рымскія дахі з нязьменным Cupolone ўгары...


12


13
... ды сьцвердзіўшы, што Квірынал сапраўды ёсьць пагоркам рушыць уніз у кірунку Трэві...


14
Філязофскае супрацьстаяньне. Цынік і стоік:


15


16
Fontana di Trevi гэтым разам была закрыта з прычыны рэстаўрацыйных працаў, таму абмінуўшы яе, я на хвілінку затрымаўся перад царквой S.Maria in Trivio ды па Via dei Crociferi  скіраваўся да Piazza Colonna...


17
Працяг будзе...


scultura, fontana, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up