Валанцёр-медык Алеся Жукоўская, якую паранілі ў шыю на Майдане ў Кіеве, ідзе на папраўку. У дзяўчыны пакуль вельмі слабы голас, але лекары называюць яе стан стабільным. Алеся прызнаецца, што нічога не ведае пра рэакцыю людзей у сацыяльных сетках на яе каментар “Я паміраю”, бо некалькі дзён была без тэлефона і, адпаведна, магчымасці выйсці ў інтэрнэт. Яна вельмі ўдзячная ўсім людзям, якія цяпер дасылаюць ёй словы падтрымкі.
“Я была недалёка ад “Архангельскай аркі”, мы сустракаліся там з сябрамі, - узгадвае момант ранення Алеся. - Прайшло зусім трошкі часу, як мы сустрэліся. Сам стрэл быў у 11:41. Я, натуральна, баялася што могуць падстрэліць, але не звяртала на гэта ўвагі, думала, што я асцярожная!”
Алеся Жукоўская: Я абсалютна апалітычная, на Майдан прыехала лячыць людзей