Еўрарадыё: Якім можа быць выйсце з той сітуацыі, якая склалася сёння ў Кіеве і ва ўсёй Украіне?
Уладзімір Фясенка: Выйсця, якое б задаволіла усе бакі, не існуе ў прыродзе. Працытую вам словы, якія я чуў шмат ад каго на Майдане: “Нельга прымірыць Майдан і Януковіча”. Яны могуць пэўны час суіснаваць ў рэжыме “халоднай вайны”, халоднага супрацьстаяння, як гэта было да сярэдзіны студзеня. Але мы бачым, што любая спроба прымянення сілы правакуе прымяненні сілы ў адказ. І з кожным новым вітком сілавога супрацьстаяння знайсці кампраміс будзе ўсё больш складана.
Украінскі палітолаг: Калі трэба Расія і Захад, хутка знаходзяць паразуменне