Верш пра Панну :)

May 03, 2012 22:39

Originally posted by uladzimer at Ulaslovy




Каралеўна вожыкаў

Не стае на гары чалавека,
любога полу, любога веку,
 а лепш, каб жанчына прыгожая
гуляла з вывадкам вожыкаў -
крывіцкіх  зьвяроў драпежных,
вартаўнікоў памежных.
Паненка сьмяецца, гукае "апорт!"
Ах, які слаўны травеньскі спорт!
Скачуць вясёла зьвяры на гары,
прыносяць сваёй гаспадыні дары,
што ў сваіх схронах надзейна хавалі:
грыўні, пярсьцёнкі, дукаты, каралі...

Паэзія, Вожыкі, Панна

Previous post Next post
Up