Францішак і "зайцы" :)

Nov 25, 2011 11:43

Аказваецца, сьвяты Францішак зьяўляецца апекуном зайцоў. І ня толькі тых, якія бясплатна бесклапотна жывуць у лесе, але і тых, што бесклапотна бясплатна езьдзяць у грамадзкім транспарце. Эх, ведала б я аб гэтым крыху раней, мо’ ня мела б тады столькі непрыемнасьцяў ад размаітых кандуктараў ды кантралёраў…

Дык вось, шаноўныя спадары і паны-безьбілетнікі, калі злосны кантралёр або кандуктар зловіць вас з палічным прама на месцы злачынства, не губляйцеся і не адчайвайцеся, але адразу клічце на дапамогу брата Францішка, і будзьце ўпэўнены - ён абавязкова прыйдзе! Магчыма, ён зьявіцца перад вамі ў абліччы звычайнага электрыка Алега Кудрачова, які ўлетку ўратаваў ад кантралёраў і міліцыянтаў ціхага зайца-студэнта, але гэта ўсё адно будзе ён ! :)
***
...Ва ўсім, што рабіў сьвяты Францішак, ёсьць штосьці дзіцячае, нават свавольнае. Ён пачынаў свае справы раптоўна і адразу, як быццам толькі што іх прыдумаў, і адпраўляўся за мора, як уцякае з дому хлопчык, каб стаць мараком.

Пачаў ён з таго, што зрабіўся сьвятым заступнікам “зайцоў”. Яму і ў галаву не прыйшло пачакаць, пакуль хоць як-небудзь дапамогуць тыя багатыя і ўплывовыя людзі, якія ўжо дапамагалі Ордэну. Ён убачыў карабель і кінуўся туды, як кінуўся б куды заўгодна. З-за гэтай сьпешкі так і здаецца, што ён усё жыцьцё бег, усё жыцьцё ратаваўся ў самым прамым, не багаслоўскім сэнсе гэтага слова. Разам са спадарожнікам, якога ён прыхапіў па дарозе, ён уладкаваўся сярод грузу, і вырушыў у свой першы Крыжовы паход… (Гилберт Честертон. ФРАНЦИСК АССИЗСКИЙ. Пераклад з расейскай мовы.)

Брат Францішак, Каталіцтва, Асобы, У краіне Доўгай Белай Хмары, Гумар

Previous post Next post
Up