Радаснае хрысьціянства :)

Jul 13, 2011 12:18

Мужчына-пратэстант, які патрапіў у бальніцу, хацеў паразмаўляць з суседзямі па палаце пра Бога, але яны не жадалі яго слухаць і насьміхаліся над ім. Тады ён пачаў маліцца да Езуса і прасіць, каб той паслаў яму дапамогу.

Неўзабаве дзьверы палаты расчыніліся і на парозе зьявіўся каталік-легіянэр :) Пратэстант вельмі ўзрадаваўся нечаканаму госьцю, якога накіраваў да яго Сам Пан Бог. Мужчыны ўмомант паразумеліся і тут жа прыступілі да сумеснай апостальскай працы.

А Панна Марыя зьмякчыла сэрцы хворых, і яны ўважліва ды зь цікавасьцю слухалі двух братоў-хрысьціянаў больш за дзьве гадзіны, задаючы ім шмат пытаньняў, дзякуючы за сьведчаньні і просячы, каб яны наладзілі для іх такую ж сустрэчу з Панам Богам і на наступным тыдні :)

Браты і сёстры, Легіён Найсьвяцейшай Панны Марыі, Каталіцтва

Previous post Next post
Up