У Берасці пададзеныя заўкі на правядзенне 11 мітынгаў | Камунікат.org

Apr 08, 2020 21:38


11 мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода хочуць правесці ў Берасці.
Адпаведныя заўкі пададзеныя да мясцовых выканаўчых уладаў. Плануецца, што мітынгі будуць адбывацца штодня з 20 па 30 красавіка.
Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль:
- Асноўная частка мерапрыемстваў замоўлена ў свабоднай эканамічнай зоне «Берасце». У якасці заяўніка выступіў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй колькасць удзельнікаў мітынгаў будзе зведзена да мінімуму, паміж людзьмі плануецца дыстанцыя не менш за тры метры адзін ад аднаго. Паводле арганізатараў, людзі баяцца больш свінца, чым covid-19, таму яны гатовыя ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах. Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна да канца адстойваюць сваё права на экалогію.Беларускае Рады... Болей...
Previous post Next post
Up