Ва ўсіх лясніцтвах Піншчыны з’явіліся фотапасткі | Камунікат.org

Apr 06, 2020 20:42


„На Піншчыне з нелегальнай высечкай дрэў і браканьерствам змагаюцца з дапамогай фотапастак, якія летась з’явіліся ва ўсіх лясніцтвах раёна”, - паведамляе Пінская лясная гаспадарка.
Дзякуючы фота-відэафіксацыі ад пачатку года ўжо выяўлена звыш 50 парушэнняў.„Фотапасткі дапамагаюць і ў пажара-небяспечны перыяд”, - кажа ляснічы Ігар Пацоўскі:
- Пачаўся вясенні сезон пажаранебяспечны. Калі будзе закрыты ўезд у лес, наведванне лясоў, то фотапастка дае магчымасць і юрыдычна пацвярджае, што чалавек заехаў за закрыты шлагбаўм. Калі чалавек заехаў пад закрыты шлагбаўм у закрыты для наведвання лес, то гэта фактычна пацвярджае правапарушэнне.Па словах ляснічага, фота і відэакамеры ўсталёўваюцца так, каб іх не было бачна. Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Previous post Next post
Up