May 04, 2016 21:43
Яго звалі Міхась, ён быў кібаргам
З-пад Маладэчна. Першым,
Хто патрапіў у выбарку
Экспэрымэнту на ажыўленьне
З нашага краю. Паўстаўшы
Зь мёртвых, ён хутка зрабіўся
Найлепшым знаўцам
Мовы, што даўна забылася.
Ён пісаў вершы сотнямі і адначасова
Лепш за Купалу і Багдановіча,
Пераклаў на ўсе мовы галяктыкі Арлова,
Разанава і Хадановіча.
Міхась, звышрозум з-пад Маладэчна,
Быў адзіным з гэтага краю,
Каму наканавана жыць вечна,
Не спазнаўшы ні пекла ні раю.
Жыў наш Міхась вельмі доўга,
Даўжэй за Беларусі гісторыю,
Але вечнасьць - рэч няўлоўная.
Паміраюць нават зоры.