***

Apr 24, 2016 21:30

Сонца сядае за чырвань цэглы суседняга дому
Віленскае неба пачырванела ў тон
Сяджу бы ваяр у чырвоным сваім бастыёне
Праводжу крыніцу жыцьця за гарызонт

Ладна, сябры, нават ня думайце, што гэта
Чарговае вершаванае бла-бла-ба
Хочаце вершы? Папрасіце Яндэкс-паэта
Ён настругае іх гігабайты як двойчы два
Previous post Next post
Up