Цагліны

Jul 17, 2012 11:18

У жыцьці хапае розных важных рэчаў.
Хоць у кожнага ёсьць свой прыарытэт,
Але цаніць патрэбна ўсе сустрэчы,
Бо з імі спазнаеш ты гэты сьвет.

А чалавек любы - нібыта кніга:
Сюжэт і жанр кожны мае свой.
Адзін - бальзам на душу і адліга,
Другі - як трыллер, трэці - як чытво.

І лепей усіх чытаць у арыгінале,
Хаця й бывае добры пераклад.
Але выпадкі й вопыт паказалі,
Што ён не выключае ў сэньсе страт.

Усялякая сустрэча - гэта школа,
Навучыш некага, спазнаеш нешта сам.
За гэта трэба дзякаваць анёлам,
Як вопыта здабудзеш хоць на грам.

Усе людзі на шляху, нібы цагліны,
І кожны з іх чагось у цябе ўнёс,
Запоўніўшы сабой твае гадзіны,
З якіх, урэшце, складваецца лёс.


вершы, людзі, роздумы

Previous post Next post
Up