Прычына

Jun 15, 2012 15:58

Прачытаў у стужцы вось гэта, і нешта найшло.

Каб назваць краіну нашу сукай,
Што жабруе і жыве ў хляве,
Не патрэбна моцныя мець рукі,
Ці зашмат мазгоў у галаве.

Пустабрэх - бяда ў нашым краі,
Схільны да такога грэху хам.
І таму пытаньне ўзьнікае,
Што, урэшце рэшт, зрабіў ты сам?

Цэлы дзень - хлябалам у маніторы,
А пад вечар - хаваць і на бок.
Навакол - вялізная прастора,
Але зробіш да яе хоць крок?

Нахера ісьці? Ня трэба гэта:
Часу не хапае, ды і лень.
Калі ты адкормлены й прыгрэты,
Дзюбай можна клацаць цэлы дзень.

Можна перапост зрабіць у twitter
Ды наведаць мітынг, марш ці сход.
А пасьля, заліўшы ў глытку літр,
Гнаць на край, уладу і народ.

Так што ўсе, каго ад краю нудзіць,
То спачатку хай трындзяць паменш,
Ды заглянуць у люстра гэты “людзі”.
Не глядзіць адтуль у вас Untermensch?

вершы, роздумы, задрала

Previous post Next post
Up