Дзень Роднай Мовы

Feb 21, 2011 23:27

Гляджу на каляндар, і што я бачу?
Там важны дзень, што шмат для многіх значыць.
Ужо мовазнаўцы ўсе напагатове,
Мы суткі прысвячаем роднай мове.

І з раніцы, яшчэ пад коўдры футрам,
Мы паглядзім праграму “С добрым утром!”.
На СВЧ у кухні нетаропка
“Включить”, каб ежу разагрэць, націсьнем кнопку.

Навіны, што там робіцца ў сьвеце,
Мы па-расейску прачытаем у Нэце.
“Оставить комментарий” нам патрэбна,
Затроліць каб усіх ворагаў ганебна.

Пасьля ў горад выедзем па справах,
Ва “Вход” і “Выход” лезьці будзем жвава.
Ну а ў мэтро - народу дахалеры:
Куды вы ломіцесь? “Освободите двери!”

У кіно мы на “Зелёный Шершень” сходзім,
Бо класны фільм, як кажуць у народзе.
А на шляху дадому - у “Рублёвский”:
Там малака й тварог узяць “Брестъ-Літовский”.

А дома - целік, хтось у Інэт палезе:
Чарговы раз націсьнем мы на “Reset”.
Затым “Turn off” ці “Завершение работы”,
І ў ложак спаць, каб зноў прачнуцца потым.

Вось так жывем. А хтось як на іголках,
Гатовы глытку драць. Ды хулі толку?
Тут колькі не кажы ты гучных словаў,
У краіне толькі дзень для роднай мовы.

сьвята, вершы, гамон, роздумы

Previous post Next post
Up