Сёньня адбылася ў маім жыцьці важная культурная падзея: разам з
Jey (фоткі ёйныя) схадзіў у музей. Ну ў той, што побач з Кастрычніцкай. Патрэбна было маёй спадарожніцы пра соцрэалізм напісаць, таму вырашылі з творамі гэтага жанру бліжэй азнаміцца. Ну й па дарозе на іншыя, бліжэйшыя па духу, экспанаты падзівіліся. У выніку пабачыў шмат цікавых рэчаў, што выклікалі ў мяне цэлую палітру разнастайных уражаньняў і пачуцьцяў. Але ж была парачка твораў, якія я проста ня мог пакінуць без камэнтароў. Так напрыклад, пабачыўшы наступную карціну
мне прыгадаўся адзін, так сказаць, дыялог з вядомай працы "квартэта І":
"- Дорогая, мы тут сходим с ребятами на футбол?
- Конечно иди, только ты сына два дня не видел."
Таксама цікавасьць выклікала рэч пад назвай "Партрэт ударніка з завода "Ударнік". Шык. Ня ведаю, як вам, а мне падаецца, што зараз гэты "ударнік" выцягне з-за пазухі альбо ствол, альбо батл "Сталічнай".
А вось гэтая рэч нагадала пра прымаўку "Если б я имел коня, это был бы номер..." (працяг, я спадзяюся, вы й самі ведаеце). Вось, собсна, рэзультат.
Пабачыўшы наступную карціну, спачатку доўга думаў, што ж гэта за такое-та, а?
Падыходжу, чытаю назву. "Гумно". Ага, зразумела. Дакладна аўтар свой твор апісаў. Лепей і не скажаш.
Ну а самае цікавае, што сустрэў я свайго добрага фрэнда
Krunjav, толькі трошкі ў незвычайным для яго асяроддзі. Вось, дзівіцеся (ён крайні справа):
Карацей кажучы, культпрасвет атрымаўся на славу. І на шэдэўры ў чарговы раз падзівіўся, і настрой сабе палепшыў. Вынік: трэба часьцей да мастацтва набліжацца.