Jan 21, 2011 17:51
Звычайна мой кожны прыезд дамоў характарызуецца проста гіперактыўнасьцю: радні й сяброў шмат - усіх патрэбна наведаць, з усімі сустрэцца, з некаторымі нават жахнуць медавушкі, піва, а часам і чаго памацней. Таму ў роднай кватэры я толькі спаў, асатні ж увесь час быў заняты нейкімі справамі. Але гэтым разам, здаўшы сесію й прыехаўшы ў чарговы раз у родную "Жамчужыну Палесься", не магу нат сабе занятку нармалёвага знайсьці. Камрады ды звычайныя сябры ўсе нечым занятыя - хто вучыцца, хто працуе: амаль нікога не выцягнеш, інтэрнэт павольны, комп глючны. Застаеца толькі самому нешта чытаць, ды па горадзе бадзяцца, зрэдку сустракаючыся са старымі знаёмымі.
З такой нагоды ператвараюся ў капітальнага сібарыта, што зусім для мяне нязвычна: забыўся, калі я апошні раз спаў па дзесяць гадзін на суткі. Калі апісваць мой лад тутэйшага жыцьця мясцовым жа дыялектам, то гучаць гэта будзе прыблізна так: "Прысунуўса, падсунуўса, нарэзаўса, адсунуўса і пасунуўса". Вось да панядзелка гэтыя пяць дзеясловаў і будуць, відаць, зьяўляцца вызначаючымі ў маім часовым буржуйскім існаваньні, пакуль я зноў да нармалёвага ладу не вярнуся (бо на Менск назад паеду). Трэба неяк ратавацца з гэтае багны - яшчэ працы шмат, ды й па вучобе, здаецца, таксама пазыкі нейкія засталіся.
сьцёб,
ахтунг,
дом,
задрала