25

Dec 16, 2017 18:25


Востра захацелася напісаць, што ў мяне ўсё добра. Па вялікім рахунку, гэта зусім бязглуздая фармулёўка і да таго ж няпраўда, але і рахунак мой маленькі.

Я шчаслівая вывучэннем медыцыны. Я люблю целы, жывыя і мёртвыя, люблю працэсы ў іх, люблю разумець і дзівіцца.

Людзей, жывых і мёртвых, люблю. І гэта бывае балюча, радасна, страшна, цёпла. А яшчэ я людзей, жывых і мёртвых, не люблю. Яны бываюць проста цікавыя і бываюць нецікавыя, непрыемныя, небяспечныя і ніякія.

Тое, матэрыяльным субстратам чаго мы называем целы і працэсы ў іх, бязлітаснае і бяздоннае, яно спараджае боль, цярпенні, культуру і нас. Мне заўжды страшна пра гэта думаць.

І я не ведаю, як не думаць. Ёсць рака-псіхіка, яна нясе нас, занураных, няспынна і незваротна. Ёсць людзі, якім выпала болю найбольш, яны узнялі галовы над вадой і да скону будуць дыхаць надзеямі і сумненнямі. І ніколі не вернуцца да рачнога ўлоння.

[І ёсць...]
І ёсць я. Я не адна, але мне бывае самотна.




дзе я, חיים

Previous post Next post
Up