Jan 18, 2017 21:01
І ты вялікі будзеш. Нават большы,
чым той, што мусіць жыць і гаварыць
з табой. Больш незвычайны і харошы,
старэйшы патрыярх, старым-стары.
Цябе адчуюць: бо плыве духмянасьць
з тваіх прысутна збліжаных садоў;
як хвораму з прадметаў мілых радасьць,
так людзям зь любасьці плыве любоў.
Зьбіраюць бо людзей у гурт ня модлы.
Цябе ня будзе ў лучнасьці; бо хто
праз радасьць да цябе прыйшоў, той годны,
таму ня трэба кліканы натоўп:
ён і ў самоце будзе ўсюдыісны,
сабраны і адкінуты, ў тузе
і ў радасьці, маленькі і вялізны,
як хата і дзяржава, як усе.
літаратура,
сказанае да нас,
Хрэстаматыя