Mar 12, 2014 15:28
Ну вось, нас зноў занесла снегам. Учора гулялі дзве гадзіны, так добра было, хоць і мокра, +11... А сёння -7 і бясконцы снег. Даня ранкам зірнуў у акно і сумна так вымавіў: "Ой, колькі снегу!" Напачатку зімы інтанацыі былі зусім іншыя: дзіцё радавалася, што можна снегавікоў паляпіць, на гурбе пасядзець, снежкамі пакідацца. А цяпер на веласіпед хочацца. Учора дасталі з гаражу балансір, які ўжо як быццам і замалы Дане, але гэта не перашкодзіла перамераць ім усе лужы ў горадзе. Янка памераў адну абраную лужу сабой, небарака. Наогул, усе ўжо ў гумовіках ходзяць, а тут такая западлянка ад прыроды. Эх, не дапамагло нашае гуканне вясны, не дапамагло...