Цікавы артыкул: размова з намеснікам інстытута Славістыкі Польскай Акадэміі Навук доктарам Аннай Энгелькінг. Па наводцы
e_ndrus.
На памежжы існуе такая праблема, калі католікі называюць сябе палякамі. Як на Ваш погляд, гэта сапраўды палякі, ці людзі іншай нацыянальнасці, скажам - беларусы, якія сталі сябе лічыць палякамі. І чаму так сталася, што яны не хочаць прызнаваць сваіх каранёў?
...Спадар кажа аб беларускіх каранях. Але мне здаецца, што гэтая праблема трошкі надуманая. Яны не заўжды беларускія. Часткова гэта рускія людзі, якія ў свой час былі ўніятамі і частка з іх пасля стала католікамі. Але з таго, што я ведаю, іх менш за ўсё. У аснойнай сваёй масе гэта былыя балты, якіх цяжка назваць літоўцамі, бо тады на іх накладваем сучасныя нацыянальныя катэгорыі. Гэта балты, якія прынялі хрысціянства ў лацінскім абрадзе. Там праходзіць старая балта-славянская мяжа, якая ў XV-XVI ст. была прыблізна па лініі Нёмана...
Размова цалкам