Бадай, адзінае, што напружвае мяне ў маёй жонцы, дык гэта ёйныя песімізм, фаталізм і бязвольнасць. І ніяк ты з гэтым не можаш змагацца. Фразы кшталту "ад мяне нічога не залежыць", "я нічога рабіць не буду", "не хачу я прасіць/змагацца", "хай так і будзе" чую пастаянна, а калі пачынаю яе пераконваць, становіцца яшчэ горш. Вось і што рабіць?
Сёння ў нашай сям'і першая гадавіна. "Паркалёвае вяселле", калі верыць традыцыйным назвам. Год як муж. Здаецца, год гэты быў не самы горшы :) Мы пакрысе пераадольваем усе цяжкасці і змагаемся за светлую будучыню.
Леапольду падабаецца нашая ванна. Ён ужо даўно яе абыходжваў. Але пад ваду лезці баяўся. А сёння ўзяў і залез пад ваду. Вырашылі скарыстацца мажлівасцю і памыць яго. Я думаю, ён гэта запомніць надоўга :) ( Працэс ((і не толькі)) глядзець тут )