З нагоды заробка і проста так вырашылі схадзіць у кавярню паесці сушы. Ежа гэта спецыфічная, а зараз яшчэ і даволі дарагая, таму нячаста, прынамсі мне, прыходзіцца ёю частавацца. Заадно адкрылі для сябе новую магілеўскую кавярню, у якой дагэтуль не бывалі, - "Рэтра". Інтэр'ер там сапраўды прыгожы, хаця арыгінальных рэтракампанентаў я не заўважыў.
(
Read more... )