Сацыялогія палітыкі

Jan 08, 2010 18:51

 Чарговы іспыт - і чарговы раз я разумею, што нашая сістэма адукацыя - гэта поўная лафа. Сёньня мы здалі сацыялогію палітыцы. Пра нашага выкладчыка з АК я ўжо распавядаў, аднак сёньня ён пераўзыйшоў самога сябе.Значыцца, нарабілі мы шпор, прыйшлі ў поўнай упэўненасьці, што напішам усё без праблем (першы раз ці што?=), крыху пачакалі яго перад дзьвярыма, а потым пачаўся іспыт. Аудыторыя аказалася не нашай, пакуль мы хлопалі вушамі, усе нармальныя месцы пазаймалі аднагрупніцы, прычым Аляксандзер прыйшоў увогуле толькі ў 9.10 і тое ў вельмі кепскім стане пасля ўчарашняга сьвята (амаль гэтаксама ж сябе адчуваў Максім). Я хоць і ня піў зусім, аднак правёў жудасны дзень. Дык вось паселі мы як атрымалася, а тут Кізіма - хлоп! - кажа сесьці нанава і па два чалавекі. Селі мы з Максімам на парту бліжэй, даволі стратэгічна. Тут спадар Кізіма стаў абслугоўваць аўтаматчыкаў, а мы пачалі прасіць, каб ён даў нам пытаньні і мы хутчэй пачыналі пісаць (чытай, спісваць). Фіг/Вам сказаў спадар Кізіма, я нікуды не сьпяшаюся. Старасту адправіў на таксі дамоў за журналам, раставіў аўтаматы і стаў вырашаць, што рабіць далей. Нас было 25 чалавек, а білетаў 22. Доўга думаў, у рэшце рэшт напісаў яшчэ тры білеты, забраў у нас лісты і асабіста раздаў кожнаму ягоны квіток. А потым пачаўся іспыт. Мне трапіліся нармальныя пытаньні - улада і палітычная сацыялізацыя. Першыя пяць хвілін я пісаў сам, а потым пачаў штурхаць Максіма. Спадар Кізіма ў гэты часам воўкам хадзіў туды-сюды, аглядаючы кожнага. Карацей кажучы, скарыстацца шпорамі не атрымалася=)Руслан праўды пытаўся спісваць, але ж гэта трэба было бачыць. Хворы чалавек! Даслаў свае "шпоры" (памерам А4) і засунуў пад ліст - сляпы заўважыць. Спадар Кізіма спачатку не заўважыў, аднак потым прымусіў беднага Руслана думаць самастойна. Той і ў нас пытаўся, і тужыўся, аднак было бачна, не такі іспыт ён чакаў. Спадар Кізіма - малайчына, не памятаю я, калі наша група без шпор здавала іспыт. Усе напісалі, што думалі=)у нашым гуртку гэта завецца Чубакай. Я пісаў пра ўладу ўсё што думаю і ведаю.Максім распісаўся пра геапалітычнае становішча РБ і палітычную сістэму нашай краіны. Самае цікавае пачалося потым. Ё сядзеў больш за гадзіны, чытаў нашыя сачыненьні, хех, а потым паставіў адзнакі. Калі я зазірнуў у залікоўку, мяне прабраў сьмех...Дзевятка! ЗА што? - было маім першым пытаньнем. (зараз сьмяюся=))Максім чамусьці атрымаў восем. І што вы думаеце? У нашых залікоўкаў цяпер стаіць "деветь" ад Кізімы, менавіта "деветь". Хто ж ён такі, ужо доктар, здаецца? Што ж гэта за іспыты, калі ўсё, што я напісаў, я б адказаў бы і не праходзячы курс сацыялогіі палітыцы пад начальствам спадара Кізімы? А можа, я нефігова ведаю сацыялогію???
І вам посьпехаў!

сацыялогія, палітыка, іспыты, універ

Previous post Next post
Up