Jan 07, 2010 13:44
Сёлета Новы Год я вырашыў сустрэць разам з сям'ёй.Упершыню за гадоў сем. У Чачэвічах я не сустракаў Новы год гады тры. Выехалі мы ў чатыры гадзіны, па дарозе заехалі яшчэ ў краму, дзе дакупілі ўсяго, што было трэба, і паехалі ў вёску. Ехалі павольна, бо было шмат сьнегу, аднак за гадзіну даехалі.
Калі пад'ехалі да нашай хаты, стала зразумелым, што дадому мы тапім яшчэ дзесьці праз паўгадзіны - варта было чысьціць дарогу, каб машына заехала ў гараж, ды і дарожкі ў двары таксама трэба было зрабіць. Правазіліся мы з Фёдарам каля хвілін сарака, аднак мне спадабалася. А калі зайшлі ў хату, маці расказала нам, што Тарас выкінуў свой падарунак на сьметніцу. Адбылося так, што яна яму дала пакет са сьмецьцем і паслала на сьметніцу, а ён нейкім чынам выкінуў іншы пакет, дзе былі яго цукеркі і чакалядкі, а сьмецьце гэтае мы прывезлі ў вёску. Бывае ж такое=)
Потым было рыхтаваньне да сустрэчы. Я зрабіў свой фірменны салат аліўе плюс яшчэ нейкі салацік, і прыняўся за віншаваньне. На жаль, усіх павіншаваць ня здолеў, бо банальна скончыліся грошы. Апошнія віншаваньні даляцелі толькі 2 студзеня...
У 11 гадзін я зрабіў свой любімы торцік і паставіў яго настойвацца. Праз паўгадзіны мы ўжо сядзелі за сталом. Тараса прыйшлося будзіць сілай. Ён, бедненькі, ніяк не мог паверыць у тое, што застаўся без цукерак. Сказаў, што будзе карауліць дзеда Мароза, а дакладней, тату. Новы год сустрэлі з шампанскім і бенгальскімі агнямі пад мой тост. Я нават жаданьне пасьпеў загадаць у час...
Хапіла мяне на гадзіну. Пэўна, сказалася стомленасьць. Гэты Новы год абыйшоўся амаль без алкаголю, што не можа не радаваць. Заснуў я ў гадзіну і прачнуўся праз две. А потым глядзеў тэлевізію (у Чачэвічах нават Белсат ідзе), аб'ядаўся мандарынкамі і апельсінкамі, так і заснуў. Дагэтуль яшчэ паклаў пад елку падарункі для Тараса (падушка і паштоўка) і бацькоў. Тарас потым пытаўся, хто такі спадар Зюзя.
А раніцай мы ўтрая пацягнуліся на рэчку - катацца на лыжах. На лыжах я катаюся крыху лепей, чым на каньках, аднак пару разоў заваліўся, калі з'язжаў з горкі.Настрой гэта аднак не сапсавала зусім. Калі вярнуліся дадому, сталі гуляць у футбол на сьнезе. Не проста на сьнезе, але яшчэ і ў валенках. Было сьмешна і весела. Вечарам была баня. Я мыўся адзін, і ніхто мне не перашкаджаў пасля сядзеньня ў парылцы выбягаць на вулку і плюхацца ў сьнег, а потым хуценька бегчы назад.
А вось ноч была цяжкай. Штосьці разбалелася ў мяне правая рука, прычым боль была ўнутранай, так я нармальна і не паспаў.
Зьбіраўся ехаць у горад спачатку першага, потым другога, а паехаў толькі трэцьцяга разам з усімі. Не адпусьціла мяне вёска.
Я задаволены тым, як сустрэў Новы год.
Хай у нас ва ўсіх усё будзе файна!
сьвяты,
2010,
сустрэчы