Dec 30, 2009 15:33
Апошнія пераднавагоднія дні - гэта кашмар. Звар'яцелыя людзі носяцца па вуліцах, у крамах не праціснуцца, у транспарце яшчэ горшае становішча. І гэта Магілёў, а што адбываецца ў больш вялікіх гарадах, цяжка ўявіць.
Учора я наведаў наш рынак, дзе затарыўся па просьбах маці фруктамі. Так затарыўся, што ледзьве дацягнуў пакет з імі дадому. Увогуле рынак - вельмі цікавае мейсца. Прынамсі, колькі тут межнацыянальнасьці і межкультурнасьці! Сёньня падумалася, што менавіта гандаль - гэта рухавік цывілізацыі.
Сёньня я працягваю шукаць і набываць падарункі. Браціку хацеў набыць якую-небудзь кніжку, але нічога прыдатнага не знайшоў, у рэшце рэшт набыў яму ... падушку. Кніжку жа набыў сабе. "другое чытаньне для дзетак" Янкі Купалы.
Яшчэ набыў паштовак. Бацькам бы шчэ што-небудзь прыкупіць ды сястры. А што?...
Самы час сутрэцца і са старымі сябрамі. А заўтра едзем усёй сям'ёй у вёску. Новы Год я буду сустракаць там. Чачэвічы...
суета,
падарункі,
дні