Dec 28, 2009 08:40
Ну вось. Апошні мой дзень ў 2009 годзе ў Мінску. Ён пачынаецца нязвыкла рана, бо такім чынам я думаю нармальна сабрацца на свой вечаровы цягнік у Магілёў. Хаця яшчэ хочацца схадзіць у краму за некаторымі падарункамі, спытаць у сястры, што трэба ёй. Яшчэ хочацца схадзіць да аднаго блізкага чалавека і дарабіць тое, што калісь не дарабіў. А гэты блізкі чалавек учора вечарам прыйшоў да мяне ў інтэрнат, падараваў мне падарунак на Новы Год і сказаў, што жадае пакінуць мяне ў гэтым годзе, бо ёй дагэтуль вельмі складана.Цяжка чуць такія словы...
Новы Год я ужо амаль дакладна буду сустракаць разам з сям'ёй упершыню за апошнія 8 гадоў. У вёсцы. Можа, нават з елкай, чаго таксама даўно не было. Можа, што і зьменіцца ў маім жыцьці. Сум. Самота. Адзінота. Меланхалія. Думкі. Гэта сёньня. А што будзе заўтра?...
думкі,
сум,
дні