Oct 28, 2014 20:08
Падчас нядаўняга Еўратура я ўпершыню лётаў. Адчуў сябе на секунду ў жончынай скуры. Ну, на 5 секунд, скажам так. Бо рэйсаў было пяць. Ні разу не лётаў - і тут ажно пяць штук запар. Вядома, самым страшным быў першы, дэбютны, - з ВІльні да Брусэля. Ён і самы працяглы апынуўся, амаль 2,5 гадзіны. Вушы заклала, потым яны пачалі страшэнна балець, відаць, перапонкі мае бедныя былі не гатовыя да такога. Ледзь устрымліваўся ад крыку. Пасля прызямлення пару гадзін не мог чуць нармалёва. Мне нават зараз падаецца, што слых поўнасцю не вярнуўся. Другі палёт быў крыху лепей, хаця боль таксама быў. І толькі на чацвёрты-пяты рэйс я прызвычаіўся. А Каці хоць бы што. Сядзіць, смяецца з мяне. Салага!
Але ёй ёсць у чым пазайдросціць. Палёты - гэта крута. Такі выгляд, такое адчуванне свабоды. І зараз, калі бачу ў небе характэрныя струмені, так і хочацца апынуцца там, у гэтай белай птушцы...
адчуваньні,
адкрыцьці,
неба