Jul 28, 2014 10:47
Не люблю моманты (а хто любіць?), калі ёсць вялікія праблемы займець тое, што хочаш.
Ужо амаль 2 месяцы мінула з таго часу, як я прадаў свой ноутбук. І вось наспеў час набыць яму замену. Ужо і стол кампутарны з'явіўся на 2 месцы, і грошы якія-ніякія накапіліся - і раптам узнікла іншая праблема. Няма такога, як я хачу. А хачу я Toshiba. Мне падабаецца дызайн, якасць (у жонкі Toshiba), параметры і кошт за гэтыя параметры. Але, як выявілася Toshiba ў Беларусі агулам марка не надта папулярная. Заходзіш у краму, а там з 30 мадэляў адная Toshiba. Кажуць, маўляў, не карыстаецца попытам. Вядома, калі выбару няма, дык як яна будзе попытам карыстацца?
І не трэба мне казаць, што ёсць Acer, Asus ці Lenovo. Апошнія мне абсалютна не падабаюцца па дызайне, а працаваць і карыстаць хочацца ў першую чаргу тое, што выклікае эстэтычнае задавальненне. Acer я ўжо карыстаў, хочацца паспрабаваць нешта новае, дык і з параметрамі, падобнымі на мой выбар, няма на інтэле, а amd я не хачу. Карацей, аблом. Альбо знізіць узровень "хацелкі", альбо спадзявацца, што "мой аб'ект жадання" з'явіцца праз колькі тыдняў (як мне паабяцалі), альбо пераплаціць 2-3 мільёны.
праблемы,
кампутар,
турботы