Jul 24, 2014 09:17
Учора мінуў роўна год, як я атрымаў правы. Мне пашанцава, бо я амаль адразу і пачаў ездзіць за стырном. А некаторыя мае аднагрупнікі па аўташколе дагэтуль яшчэ ні разу не ездзілі пасля іспыта ў ДАІ. Так што за год я наездзіў нешта каля 3500 кіламетраў.2 камандыроўкі, 2 разы ў Магілеў і назад, невядомая колькасць разоў у аэрапорт, 2 разы Нясвіж і Мір, кальцавая і сам Мінск. Яшчэ год і я змагу без згрызот сумлення ездзіць 79+ :). Хаця і зараз прыходзіцца часам ехаць і 110. На шчасце, талон пусты, а спынялі мяне толькі 2 разы ноччу. Успамінаючы свае першыя паездкі пад кантролем дырэктара, мне становіцца весела і няўтульна. Не разумею, як я так узяў і сеў за стырно. Але самы час забыцца на гэта і дачакацца, пакуль мінуць яшчэ 364 дні.
досвед,
правы,
заўвагі,
машыны