Планы на выходныя

Jul 01, 2014 11:32

Гэтыя выходныя зараз як глыток свежага паветра. У жонцы, праўда, свой графік. Яна працуе і 3-га, і 5-га. Таму я планую проста заваліцца на новым ложку і паглядзець некалькі сапраўды добрых фільмаў. Пакуль спіс складаюць "Зялёная міля", "Форэст Гамп" ды "1+1".
Аднак калі сыйдуцца зоркі, то, магчыма, атрымаецца вырвацца на якое "Вольнае паветра". Усё адно на сталічных вуліцах у гэтыя дні з'яўляцца жадання няма аніякага. Яшчэ задыхнуся ад патасу ды араматаў стабільнасці...

думкі, планы, выходныя, адпачынак

Previous post Next post
Up