Учора ў нашай маладой сям'і нарэшце з'явіўся свой ложак. Дагэтуль даводзілася спаць на матрацы. У нядзелю заплацілі грошы (не так і мала), а ўчора ложак даставілі да пад'езда. Тым самым, мы зэканомілі яшчэ каля 700 тысяч, бо, аказваецца, адзін паверх у службы дастаўкі сёння каштуе 50 тысяч, а зборка цягне на 8% ад сумы. Спачатку я зацягнуў усё на пяты паверх, а потым, а палове на восьмую вечара з дапамогай Каці пачаў збіраць. У інструкцыі час збірання пазначаны як 90 хвілін, але мы без перапынку працавалі амаль да гадзіны ночы. Але ўсё сабралі, амаль без турбот і праблем, хіба што некалькі расколінак на панэлях з'явіліся ды далоні ад адвёрткі ныюць. Праўда, ложак зараз займае 40% усяго пакойчыка і агулам выглядае занадта масіўна і важна для аднапакаёўкі. Выглядае ён вось так.