Jun 07, 2008 00:05
Часам у галаву прыходзяць такія думкі...Мы жывем у сымбалічным сьвеце і самі з'яўляемся сымбалямі. Можна нават казаць (вядома, з нейкай нацяжкаю), што нас акружаюць не рэальныя рэчы, з'явы, прадметы, а іх вобразы, сымбалі (вербальныя і не-), сімулякры, як сказалі б постсруктуралісты))і ўспрымаем мы навакольле як сымбалічную канструкцыю, ідэальны тып. Асабліва тыя рэчы, якія ня ведаем з-за іх недасяжнасьці і зааблочнасьці, напрыклад, іншыя краіны і іншых людзей. Успрымаем праз словы знаёмых, СМІ, праз стэрэатыпныя думкі, адчуваньні, праз адпавяданьне чаканьням. Гэты сымбалічны сьвет сканструяваны штучна, ненатуральна, але натуралоьным ён становіцца таксама праз нас. Бо жывецца ў ім усё ж няблага...
думкі,
сімулякры,
сымбалі,
сьвет