Mar 11, 2014 10:27
Учора на сваёй скуры адчуў шыкоўнасць таго, як гэта быць мужам сцюардэсы. І адразу зразумеў, чаму развальваюцца гэткія сем'і.
Каця ўчора лятала ў Маскву. Адсюль вылет па раскладзе ў 19.30. Назад павінна вярнуцца ў 23.10. Я ж вечарам гуляў у футбол на Мінск-Арэне (а зусім побач "аскараносны" Джарэд Лета прымушаў пісацца кіпенем сталічную і не толькі моладзь). Пасля дамовіліся, што я яе сустрэну на вакзале, а потым паспрабуем дабрацца дадому. У дзевяць вечара гляджу ў далькажык, а там прапушчаны ад жонкі. Праз 40 хвілін пасля таго, як яна павінна была вылецець. І ўсё. Што здарылася? Чаму званіла? Аніяк не даведаешся. Я такія сітуацыі не люблю, бо пачынаю адразу надта хвалявацца і непакоіцца. Пайшоў на вакзал. Прасядзеў там да паловы на дванадцатую. Далькажык маўчыць. У напружанні званю бацькам Каці, можа, раптам званіла ім, сказала, што і як. Не, ніхто не званіў. Цяпер хвалююся не я адзін. Каціна сястра толькі ў 00.05 званіць і кажа, што самалёт яшчэ нават не прызямліўся ў Мінску. Прыляцеў ён толькі ў 00.12 са спазненнем у гадзіну, хаця да той Масквы ўсяго 80 хвілін ляцець. Я ледзь паспеў на апошнюю электрычку, бо інакш прыйшлося топаць пешшу да Лошыцы.
Жонка пазваніла толькі ў 00.20. Ёй яшчэ пашанцавала, што калега жыве на Маякоўскага, дык падвезла да нашага дому, а так бы ночыла дзе-небудзь у Сокале ці ў самім аэрапорце. Я прыйшоў дадому ў 00.40, яна - яшчэ праз 40 хвілін. І гэта толькі 2 палёт. Стажорскі. Што будзе далей? Няхай афармляе роўмінг, інакш я доўга не працягну :)
Заўтра ў яе чарговы палёт мары. Ф'юмічына. Рым. Італія.
жыццё сямейнае,
Каця,
нервы,
праца