Елсукоў

Mar 09, 2014 02:04

Нешта сакавік прыносіць пакуль страшныя навіны. 6 сакавіка памёр адзін з выбітных беларускіх сацыёлагаў - Альберт Мікалаевіч Елсукоў. У мяне ён вёў "Тэарэтычную сацыялогію" і "Методыку выкладання сацыялогіі ў вышэйшай школе". Так, нам ён не вельмі падабаўся з-за сваёй дагматычнасці, "дэталёвасці" і "савецкасці" (напрыклад, мяне за мае курсавыя па-беларуску ён называў бнф-аўцам, ды й сказаць па-беларуску і сказа не мог), але гэта быў легендарны чалавек, тытан сацыялогіі, так бы мовіць. Уся беларуская сацыялогія апошніх 40-50 гадоў звязана з ім.
Хай зямля яму будзе пухам і хай знойдзе ён вечны спакой!...

сацыялогія, страты, БДУ

Previous post Next post
Up