Кот і ежа

Feb 03, 2014 12:41

Вось у нас кот дзіўны, па-іншаму я сказаць не магу ( Read more... )

пытаньні, кот, ежа

Leave a comment

galinaeditor February 3 2014, 10:45:37 UTC
А навошта прывучаць, калі ня хоча? Я, напрыклад, праз усё жыцьцё не люблю гатаванае малако - і ніхто мяне не прымусіць яго піць. У дзіцячым садку спрабавалі прымусіць - зрабілі толькі горай: я яго, гэтае малако, узьненавідзела назаўсёды!
Калі хочаце перавесьці ката на больш танную ежу, дык карміце курынай ці гавяжай каўбасой, лівэркай ды вантробамі.
ЗЫ, мая котка вельмі любіць бліны, вафлі і зефір :)

Reply

dzenik_kravina February 3 2014, 11:58:18 UTC
ён такое есці не будзе) якая ліверка? мы такое мяса не ядзім, як ён)
А корм навошта? ну, напрыклад, нас дзеня няма дома, а можа, і два дні, дык усялякая ежа стухне, а корм цэлы будзе, хоць тыдзень хай стаіць.

Reply

galinaeditor February 3 2014, 12:24:30 UTC
Пытаючыся "навошта", я не запытвала пра мэту - я пярэчыла. Каты - сацыяльныя жывёлы, ім вельмі важна камунікаваньне, і пакідаць іх адных на некалькі дзён - гэта зьдзек. А калі трэба кінуць ката на дзень ці нават два і ён ня хоча есьці сухі корм - дык не памрэ, потым пакорміце звычнай ежай. Галоўнае, каб было досыць вады.

Reply

dzenik_kravina February 3 2014, 13:16:12 UTC
Дык значыць, ніяк не прывучыш?
Я проста пытаюся, мо, у людзей былі такія моманты.

Reply

galinaeditor February 3 2014, 19:02:28 UTC
значыць, ніяк не прывучыш.
Беражыце ката.

Reply

dzenik_kravina February 4 2014, 06:18:23 UTC
Пяшчоцім і беражэм)

Reply


Leave a comment

Up